Знайсці
28.12.2021 / 14:34РусŁacБел

2022-ы ў Літве абвясцілі Годам Францыска Скарыны

У 2022-м спаўняецца 500 гадоў з заснавання ў Вільні першай ва Усходняй Еўропе кнігадрукарні і выдання першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжкі» (1522).

Мяркуецца, што на гэтым месцы ў Вільні была друкарня Скарыны. У 1990-м там адкрытая мемарыяльная дошка

З гэтай нагоды ўлады Літвы абвясцілі наступны 2022 год Годам Францыска Скарыны, паведамляе Пасольства Літвы ў Мінску.

Скарына — гуманіст, пачынальнік кнігадрукарства ў ВКЛ, літоўскі першадрукар, выдавец, пісьменнік і доктар медыцыны. Ён нарадзіўся ў багатай купецкай сям’і ў Полацку, які ў тыя часы быў найважнейшым гандлёвым цэнтрам ВКЛ.

Паміж 1519 і 1521 гадамі Скарына пасяліўся ў Вільні, прывёз туды друкарскае абсталяванне і запас паперы.

22 мая 1522 года ў доме віленскага бурмістра Якуба Бабіча Скарына заснаваў першую друкарню ва Усходняй Еўропе. Мяркуецца, што дом стаяў на скрыжаванні вуліц Вялікай (Дыджоі) і Шкляной (Сціклу). Тут ён выдаў першую кнігу ВКЛ, якая называлася «Малой падарожнай кніжкай». Дакладная яе назва невядомая, таму даследчыкі далі выданню назву паводле тэкста эпілога: «у гэтай малой падарожнай кніжцы…».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031