Знайсці
22.12.2021 / 10:08РусŁacБел

Першае ў гісторыі СМС прадалі на NFT-аўкцыёне за 132 тысячы еўра

Лічбавая копія першага ў гісторыі СМС прададзеная на таргах Aguttes у Парыжы за 132 680 еўра. Лот выставіў на продаж у выглядзе NFT брытанскі сотавы аператар Vodafone.

На копіі бачны мабільны тэлефон з паведамленнем з 15 сімвалаў «Merry Christmas» — менавіта такое СМС ўпершыню адправіў праграміст Ніл Папуорт 3 снежня 1992 года дырэктару Vodafone Рычарду Джарвісу.

NFT (nonfungible token) — гэта лічбавы актыў, створаны з дапамогай тэхналогіі блакчэйну, якая гарантуе арыгінальнасць прадмета, а таксама права ўласнасці. Неўзаемазаменны токен унікальны, яго нельга аднавіць, а кошт аднаго NFT не залежыць ад кошту іншага. Цяпер у выглядзе NFT выпускаюць фатаграфіі, відэа, лічбавыя творы мастацтва, элементы гульняў, спартыўныя карткі.

Напрыклад, нядаўна комік беларускага паходжання Ідрак Мірзалізадэ прадаваў у выглядзе NFT cвой расійскі дазвол на жыхарства.

Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам

Кіраўнік Twitter выставіў на таргі свой першы твіт. За яго ўжо прапануюць два мільёны даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031