Знайсці
07.12.2021 / 15:20РусŁacБел

Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі

Нямецкі хімічны канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з каналамі АНТ, СТБ і Беларусь-1.

Пра гэта напісала Frankfurter Allgemeine.

Гэта здарылася пасля публікацыі даклада праваабарончай арганізацыі Libereco аб рэкламе заходніх кампаній на дзяржТБ Беларусі. Henkel апынуўся на трэцім месцы ў ліку заходніх рэкламадаўцаў на беларускіх тэлеканалах.

У канцэрне заявілі, што не будуць размяшчаць новую рэкламу на дзяржТБ.

«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да крытыкі, выказанай у дачыненні да гэтай практыкі, і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам гэтага, — сказаў прадстаўнік кампаніі Henkel па запыце FAZ. — Мы не забранявалі новы рэкламны час на дзяржаўным тэлебачанні».

Нагадаем, што Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, сумесь Ceresit ды іншыя.

Даследаванне: 58% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюць заходнія кампаніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031