Знайсці
06.12.2021 / 16:00РусŁacБел

Экс-палітвязню Міхаілу Жамчужнаму хацелі ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду, але суд адмовіў

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 30 лістапада разгледзелі просьбу РАУСа аб змяненні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Супрацоўнікі РАУС хацелі зрабіць рэжым нагляду больш жорсткім, бо, на іх думку, Жамчужны «не стаў на шлях выпраўлення» — парушыў на ровары правілы дарожнага руху. Але суддзя Сяргей Будрэвіч палічыў патрабаванні міліцыянтаў неабгрунтаванымі. Сам Міхаіл Жамчужны на пасяджэнні не прысутнічаў. 

Нагадваем, Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю 19 лютага 2021 года. У студзені суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ўстанавіў у дачыненні да Жамчужнага прэвентыўны нагляд на два гады. Былы палітвязень цягам гэтага тэрміну абавязаны 2 разы на месяц з'яўляцца для рэгістрацыі ў органы ўнутраных спраў. Яму таксама забараняецца наведваць крамы, кавярні і гандлёвыя палаткі ў мэтах набыцця алкагольных напояў.

«Мінск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў». Былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага адпусцілі пасля допыту

Сэкс-оргія зэкаў, $100 міліцыянту за інфармацыю і 520 сутак у ШІЗА — гутарка з палітвязнем Міхаілам Жамчужным пасля вызвалення

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031