Знайсці
28.11.2021 / 12:07РусŁacБел

Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося

Брэнд касметыкі LuxVisage Cosmetics на гэтым тыдні выклаў у сваім інстаграме відэа з парадамі па макіяжу з выкарыстаннем пудры. У ролі майстра ў роліку выступіў хлопец-візажыст. Праз пару дзён ролік знік з сацсеткі.

Скрыншот з таго самага відэа

Як распавялі прадстаўнікі брэнда, гэта звязана з «хейтам» у каментарах да публікацыі. Ролік набраў тысячы рэакцый за лічаныя гадзіны. Многія з іх былі кшталту: «не трэба такіх рэкламных ролікаў», «прапаганда гей-культуры?», «агідна».

Але былі і станоўчыя каментары і рэпосты ў падтрымку брэнда: людзі заклікалі згадаць, што на двары не каменны век і кожны мае права на самавыяўленне і выбар любой прафесіі. Каментатары ўхвалялі смеласць брэнда.

У выніку ролік усё ж быў выдалены з інстаграма. Пры тым, што з візажыстам Рустэмам з Краснадара брэнд супрацоўнічае досыць даўно. І ён не першы хлопец-візажыст у іх «навучалках».

Відэа з 2019 года

У тыктоку ролікі з Рустэмам працягваюць сваё існаванне: аўдыторыя гэтай сацсеткі дакладна рэагуе на падобную камунікацыю лепш, дэманструючы большую прасунатасць і талерантнасць.

@luxvisage_belarus Пробовали? #пудрадлялица#советыпомакияжу#бьютидожути#luxvisage_belarus♬ ДРЕССКОД - Nikitata

Менавіта гэты ролік быў прадубляваны ў інстаграм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930