У Мазыры настаўніцу — маці дзвюх школьніц — асудзілі на 2 гады калоніі за допісы ў тэлеграме
Мазырскі раённы суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу 36-гадовай Ірыны Гарашынай.
Мітынг у Мазыры ў жніўні 2020 года
Раней Ірына Гарашына працавала настаўніцай. Яе абвінавацілі ў «масавых беспарадках» (артыкул 342) і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак» (артыкул 203-1), паведамляе Радыё Свабода.
8 лістапада суд вынес рашэнне пазбавіць Гарашыну свабоды на 2 гады, з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і даць ёй штраф памерам 50 базавых велічынь (1450 рублёў).
У жанчыны засталіся дома дзве дочкі, 7 і 15 гадоў.
Яе затрымалі 24 жніўня. Ірыну Гарашыну абвінавацілі ў тым, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мазыр 97», які прызналі экстрэмісцкім.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сем гадоў за пяць антываенных цэтлікаў у краме
 3
«Для папулярызацыі каштоўных металаў». У Егіпце паставілі банкамат, які замест грошай выдае залатыя зліткі
Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча
 1
«Сёння Еўропе патрэбная бяспека ад Расіі і супраць Расіі, а не з Расіяй». Міністры замежных спраў краін Балтыі не будуць удзельнічаць у пасяджэнні АБСЕ
 4
Фінляндыя цалкам закрывае ўсходнюю мяжу
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера