Знайсці
27.10.2021 / 22:21РусŁacБел

Амбіцыйны праект Джэфа Безаса: касмічная станцыя для турыстаў. Яна будзе параўнальная з МКС

Аб’ект можа прыняць першых турыстаў яшчэ да канца дзесяцігоддзя.

Фота depositphotos.com.

Кампанія Blue Origin, што належыць амерыканскаму мільярдэру Джэфу Безасу, збіраецца пабудаваць на арбіце Зямлі вялікую касмічную станцыю пад назвай Orbital Reef.

Аб’ект можна будзе выкарыстоўваць для правядзення навуковых эксперыментаў і касмічнага турызму, а таксама, магчыма, нават для касмічнай вытворчасці.

Orbital Reef зможа прыняць да 10 чалавек і будзе мець прыкладна такі ж унутраны аб'ём, што і МКС.

Плануецца, што разам з Blue Origin над праектам будуць працаваць кампаніі Sierra Space і Boeing, але пакуль няма гарантый, што планы Безаса будуць рэалізаваныя. Такія праекты пакуль што занадта дарагія і рызыкоўныя, тлумачыць CNN.

Верагодна, што кошт станцыі складзе дзясяткі мільярдаў даляраў, а яе падрыхтоўка да эксплуатацыі будзе ўключаць шматлікія тэставыя палёты ў мэтах бяспекі. Фінансаваць стварэнне станцыі будуць Blue Origin і Sierra Space. Таксама прадстаўнікі кампаній абвясцілі на прэс-канферэнцыі, што хацелі б бачыць НАСА асноўным арандатарам новай станцыі, але пакуль незразумела, як можа адбывацца партнёрства.

Blue Origin спадзяецца, што станцыя пачне працаваць да канца 2020-х гадоў. Аднак трэба шмат зрабіць, каб здзейсніць амбіцыйны праект. Дагэтуль кампанія Джэфа Безаса здолела толькі здзейсніць некалькі пілатаваных субарбітальных палётаў — такія ж вынікі НАСА паказвала яшчэ ў пачатку 1960-х. Blue Origin яшчэ трэба навучыцца дастаўляць на арбіту касмічныя караблі, не кажучы пра тое, каб праводзіць пілатаваныя палёты.

Хутка заканчваецца тэрмін працы Міжнароднай касмічнай станцыі. Таму НАСА дужа зацікаўлена ў будаўніцтве прыватных аб’ектаў такога тыпу. Акрамя Blue Origin, з падобнай прапановай выступілі іншыя амерыканскія кампаніі, напрыклад, тэхасскія Nanoracks і Axiom.

Першы еўрапейскі касмадром пабудуюць у Швецыі

У ЗША ствараюць квартал з 100 дамоў, вырабленых на трохмерным прынтары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930