Знайсці
21.10.2021 / 15:28РусŁacБел

У Мінску з 1 лістапада ўводзіцца патрабаванне абавязковай вакцынацыі для кур'ераў і шэрагу кіроўцаў

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінгарвыканкама №3073 ад 14 кастрычніка.

З 1 лістапада 2021 года прадастаўляць паслугі па дастаўцы тавараў на дом кур'ерамі і паслугі па перавозцы пасажыраў кіроўцамі транспартных сродкаў, не абсталяваных кабінамі, могуць тыя, хто мае дакумент аб праведзенай вакцынацыі супраць COVID-19 (з прадастаўленнем яго па патрабаванні), - гаворыцца ў рашэнні. 

Фізічныя асобы пры наведванні аб'ектаў, арганізацый абавязаны выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання і выконваць сацыяльную дыстанцыю (1 — 1,5 метра).

Пасажыры транспарту, які ажыццяўляе перавозку пасажыраў у рэгулярных зносінах, метрапалітэна, пасажыры аўтамабіля-таксі абавязаны выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання.

Таксама рэлігійным арганізацыям рэкамендавана праводзіць набажэнствы, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі з выкарыстаннем рэжымаў аўдыё-, відэасувязі. Пры очным рэжэме патрабуецца строга выконваць санітарныя правілы. 

Два дні таму Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў, што распаволілі жорсткія патрабаванні медыкаў па выкананні масачнага рэжыму і вакцынацыі. Паводле Лукашэнкі прымушаць людзей насіць маскі - гэта здеквацца над імі, штрафаваць за гэта нельга («няма такога закона»), вакцынацыя таксама неабавязковая (чалавек сам вырашае свой лёс). 

Ці будзе выконвацца гэта рашэнне мінскіх уладаў пасля такога, невядома, бо яно ад 14 катрычніка. 

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031