Знайсці
08.10.2021 / 13:34РусŁacБел

Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Як стала вядома «Нашай Ніве», у СІЗА КДБ, які ў народзе называюць «амерыканкай», знайшоўся былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАП Эдуард Пестрак. 

Па нашай інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам былі масавыя затрыманні. 

Мама і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыі гэтай не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі. 

У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня. 

Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007.

Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы. 

Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў — сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле нашых крыніц, затрыманне адбылося на момант службы і ў затрыманні бралі ўдзел яго вучні. Мужчыну звольнілі мінулай датай.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930