Знайсці
28.09.2021 / 16:59РусŁacБел

Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год

Кандыдата гістарычных навук Віктара Якубава звольнілі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта за тое, што сядзеў на сутках. У гэты час яму паставілі прагул. 

Фота з асабістага архіву

«Звольнены за тое, што меў прагул на працы з 2 да 15 верасня, паколькі адбываў адміністрацыйны арышт у наваполацкім ЦІПе, —

тлумачыць дацэнт (яму далі 15 сутак за рэпосты матэрыялаў тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім). — Так запісана ў працоўнай кніжцы. На пісьмовую просьбу даць мне адгул за свой кошт, па незалежных ад мяне абставінах, новапрызначаны рэктар паставіў рэзалюцыю — «пярэчу».

Рэктар у Полацкім універсітэце змяніўся ў сакавіку — ім стаў сенатар Алег Раманаў. 

Раней Віктара Якубава двойчы затрымлівалі — за ўдзел у акцыях далі па 15 сутак (агулам, атрымліваецца, ён правёў за кратамі 45 сутак). Але тады выкладчыка не звольнілі.

«Сам здзівіўся. Тады па Працоўным кодэксе адміністратыўка лічылася абставінамі непераадольнага характару. Канечне, мяне пажурылі, далі вымову, але з восені я не ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, таму фармальна адміністрацыя мяне не чапала».

Якубаў сам выпускнік ПДУ. Працаваў тут з 2007 года. Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Польшчы, Расіі, Венгрыі.

«Я патрыёт універсітэта, шмат рабіў для яго развіцця. Разам з сябрамі адкрыў спецыяльнасць «сацыяльныя камунікацыі», — дзеліцца ён.

Прапаноў аб новай працы ў гісторыка пакуль няма. Кажа, гатовы разглядаць розныя варыянты.

«Нехта губляе, нехта знаходзіць. У беларусаў няма каманды «назад», мы разварочваемся і «наперад»!» — напісаў Віктар у фэйсбуку.

Новыя правілы ў Працоўным кодэксе пачалі дзейнічаць з 30 чэрвеня. У артыкуле 42 прапісалі дадатковыя падставы для звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка.

Сярод іх — адсутнасць на працы ў сувязі з адміністрацыйным арыштам, удзел у незаконнай забастоўцы ці прымус да гэтага калег.

Чытайце па тэме:

Гісторыку з Полацкага ўніверсітэта пасля 15 сутак арышту далі яшчэ столькі ж. Абодва разы — па 23.34

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930