Знайсці
08.09.2021 / 13:48РусŁacБел

Ад 500 да 10 тысяч даляраў. Колькі пойдзе на ганарары для артыстаў на Дзень горада? 

Днямі стала вядома, хто з артыстаў выступіць у Мінску на Дні горада. «Наша Ніва» паспрабавала падлічыць, колькі з бюжэту пойдзе на ганарары для іх.

Асноўны канцэрт чакаецца 11 верасня каля Палаца спорту — там анансаваны моладзева-музычны фестываль. Хэдлайнерам свята стане рэпер Сярога. Яго стандартны ганарар — 10 тысяч даляраў.

Рэпер Сярога. Фота з сацыяльных сетак

«Няважна, ён спяе адну песню ці 10, яго дзень каштуе столькі», — патлумачыў канцэртны агент, як выступленне рэпера звычайна аплачваецца на карпаратывах.

Расцэнкі астатніх артыстаў больш сціплыя. Вось якія ганарары закладаліся на іншых дзяржаўных канцэртах: Герману Цітову — 3000 рублёў, гурту «Дразды» — 2000, Вікторыі Алешка — 1700, Тэа — 1600, гурту «Статус» — 1500.

Гурт «Радыёхваля» за 50 хвілін на сцэне бярэ $500.

Калі сыходзіць з такіх ганарараў, агулам атрымліваецца каля 14,4 тысячы даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера