Знайсці
01.06.2021 / 13:32РусŁacБел

Стывен Кінг назваў самы страшны фільм жахаў

Амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг назваў самы страшны фільм жахаў.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю для Dread Central, піша lenta.ru.

Аўтар гісторый для такіх фільмаў, як «Ззянне» і «Яно», заявіў, што баяўся, калі глядзеў хорар 1999 года «Вядзьмарка з Блэр: Курсавая з таго свету».

«Я быў у бальніцы пад абязбольвальнымі, калі ўпершыню ўбачыў гэтае кіно. Сын прынёс мне касету з запісам і сказаў: «Ты павінен гэта паглядзець». На палове я не вытрымаў: «Выключыце гэта! Гэта занадта жудасна і дзіўна», — падзяліўся Кінг, празваны «каралём жахаў».

Карціна рэжысёраў Эдуарда Санчэса і Дэніэла Мірыка апавядае пра групу студэнтаў, якія прыязджаюць у старадаўняе амерыканскае паселішча Беркітсвіль, штат Мэрыленд, каб зняць дакументальны фільм, заснаваны на легендзе пра вядзьмарку з Блэр. У фільме адсутнічаюць спецэфекты і сцэны гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930