Знайсці
05.04.2021 / 10:05РусŁacБел

У Глуску мужчына пасварыўся ў кавярні з іншай кампаніяй, а потым пратараніў іх на аўто ВІДЭА

Здарэнне адбылося ноччу 4 красавіка каля начной кавярні.

Перад гэтым мужчына разам са знаёмым адпачываў у кавярні і пасварыўся з іншай кампаніяй. Мяркуецца, што гэта і стала прычынай наезду на людзей, паведамляе прэс-служба МУС.

Перад закрыццём бара наведвальнікі выйшлі на вуліцу. Двое з іх селі ў «Аўдзі» і пратаранілі кампанію, якая стаяла на тратуары каля ўваходу.

У выніку наезду пацярпелі пяць мужчын, адзін з іх шпіталізаваны.

Кіроўца не спыніўся і паспрабаваў з'ехаць з месца, нарад ДАІ пачаў пагоню. Міліцыянты неаднаразова падавалі сігнал аб спыненні, уключаючы чырвона-сінія маячкі і гукавы сігнал. У выніку ўдалося спыніць іншамарку за 10 км ад райцэнтра.

За рулём быў 34-гадовы бабруйчанін. Ад медыцынскага агляду ён адмовіўся. Раней ён быў судзімы за хуліганства і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера