Знайсці
26.03.2021 / 11:58РусŁacБел

Доктару Руслану Бадамшыну далі 15 сутак. Гэта яго ўжо пяты арышт

Затрымалі Руслана Бадамшына раніцай 24 сакавіка каля ліфта, калі ён выйшаў з кватэры, каб ехаць на працу. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна і склалі пратакол за дробнае хуліганства, дзе гаворыцца, што Руслан размахваў рукамі і лаяўся матам, нагадвае «Радыё Свабода».

Фота з архіва Руслана Бадамшына.

Сёння яго асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула 19.1. Справу разглядала Анастасія Кулік.

Руслан Бадамшын працуе доктарам функцыянальнай дыягностыкі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Са жніўня мінулага года яго затрымлівалі чатыры разы, ён правёў пад арыштам 48 дзён.

Чытайце таксама:

Служыў у медроце ў Печах, а цяпер выходзіць на пратэсты. Гісторыя неўролага з РНПЦ, які тройчы сядзеў пасля выбараў

На працоўным месцы затрымалі доктара Руслана Бадамшына. У студзені яго асудзілі на 15 сутак, але ён усё не адседзеў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера