Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага
Бутэрброд — гэта заўсёды добра, але часам хочацца больш здаровую ссабойку. Прапануем скарыстацца шэрагам рэкамендацый дыетолага, з чаго можа складацца карысны запакаваны абед.
Фота Depositphotos.com
Хлеб, бульба і іншыя вугляводы
- Колькі? Як мінімум адзін прадукт з гэтай катэгорыі.
- Прыклады: бутэрброды, піта, тарцілья, бульбяны салат, кус-кус, рыс, хлебныя палачкі, крэкеры.
- Чаму? Такая ежа дасць энергію для працы жыццёва важных тканак і органаў, у тым ліку і мозгу. Таксама яна багатая на клятчатку, вітаміны групы В і іншыя карысныя рэчывы.
Садавіна і гародніна
- Колькі? Як мінімум па адным прадукце з абедзвюх катэгорый.
- Прыклады: свежая садавіна, кансерваваная ці сушаная садавіна, зялёная салата, любая агародніна.
- Чаму? Садавіна і гародніна — багатая крыніца вітамінаў, мінералаў, клятчаткі і антыаксідантаў.
Малочныя прадукты і іх заменнікі
- Колькі? Як мінімум адна порцыя.
- Прыклады: сыр, ёгурты (або безмалочныя альтэрнатывы, напрыклад соевыя ёгурты), малочная рысавая каша, малако або яго заменнікі, такія, як соевае, аўсянае ці какосавае малако.
- Чаму? У малочных прадуктах шмат кальцыю, ёду, вітамінаў А і В12 і бялкоў.
Мяса, рыба, яйкі, бабовыя і іншыя безмалочныя крыніцы бялкоў
- Колькі? Як мінімум адна порцыя.
- Прыклады: кураціна, індычына, свініна, цяляціна, бараніна, бабовыя, рыба, сачыўка, нут, бабы, хумус або соевыя прадукты, напрыклад, тофу.
- Чаму? Гэтая ежа багатая на бялкі, жалеза і цынк. Жалеза — асабліва важны мінерал, бо наша цела не можа яго вырабляць, таму мы цалкам залежым ад яго знешняга паступлення.
Напоі
- Калі размова ідзе пра дзіцячую ссабойку, найлепшыя напоі — малако і вада, бо яны не шкодзяць зубам.






Браўні — класічны шакаладны дэсерт
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Канада выйграла чэмпіянат свету па хакеі
 3
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў
 30
Юрыя Зянковіча, які быў асуджаны па справе аб «дзяржперавароце», змяшчалі ў ШІЗА, ён абвяшчаў галадоўку
 4
«Калі ты ёсць у нейкіх базах, то памежнікі і мытнікі ладзяць табе маленькае пекла». 69-гадовая актывістка распавяла, як праходзіла мяжу
 13
«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым
 16
Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера