Знайсці
06.03.2021 / 16:19РусŁacБел

Намеснік начальніка ГУБАЗіК пра байкот фанатаў: Пры пустых «фанках» на вушы гледачоў перастануць ціснуць скандаванні з мацюкамі

Фанаты беларускіх футбольных клубаў у канцы лютага сталі масава заяўляць пра байкот футбольных матчаў — на знак салідарнасці з тымі, хто стаў ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. На гэта адрэагаваў намеснік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч.

Фота Надзеі Бужан

«Мы таксама супраць гвалту. І за тое, каб спорт не змешвалі з палітыкай. Паведамленні пра байкот маюць аднолькавы пасыл, агульныя рамкі, і мы выдатна ведаем, дзе нараджаюцца гэтыя заявы, як яны складаюцца. На жаль, некаторыя спартыўныя парталы ператварыліся ў пратэсную трыбуну, журналісты і блогеры не займаюцца сваёй непасрэднай працай, падаграваючы палітычныя жарсці праз сваіх адэптаў. На гэтым фоне робяцца спробы ўцягнуць у шэрагі радыкальна настроеных пратэстоўцаў і фанацкі рух», — заявіў Бедункевіч у інтэрв'ю СБ.

«Нейкія дэструктыўныя сілы, напэўна, разлічваюць на нагнятанне скандалу, на тое, што да фанацкага байкоту далучацца і звычайныя заўзятары, а стадыёны зусім апусцеюць. І гэта будзе выгадная камусьці шуміха, імітацыя пратэсных настрояў. Аднак усе сапраўдныя аматары футбола з нецярпеннем чакаюць пачатку сезона.

Аўдыторыя на трыбунах не зменшыцца, як не зменшылася на матчах хакейнага мінскага «Дынама», якія таксама байкатаваў фан‑сектар. Больш за тое, пры пустых «фанках» на вушы гледачоў перастануць ціснуць скандаванні з мацюкамі і не сорамна будзе наведваць матчы з дзецьмі і жонкамі. Ды і многія фанаты, як паказвае ход папярэдніх байкотаў, усё роўна прыйдуць на агульную трыбуну», — сказаў Бедункевіч.

За час пратэстаў у Беларусі да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 65 футбольных фанатаў. З іх арыштавана 34 чалавекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930