Знайсці
15.02.2021 / 16:32РусŁacБел

Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус

Яму быў 71 год.

Фота «Радыё Свабода»

Пра смерць паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў.

«Каранавірус не пашкадаваў яго. Зямля пухам, дарагі таварыш», — напісаў Барысаў.

Лявон Дзейка нарадзіўся 2 лютага 1950 года. Паводле адукацыі быў інжынерам-электроншчыкам. Працаваў на Клецкім механічым заводзе. У 1990-м быў абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акрузе №62. Быў членам парламенцкай апазіцыі ў 1990-1995 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера