Знайсці
28.01.2021 / 19:50РусŁacБел

Хіжынкова: Змагацца з такімі людзьмі, як я, — гэта распісацца ў сваёй слабасці

Экс-прэс-сакратарка берасцейскага «Дынама», Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова, якая прабыла ў зняволенні 42 дні за ўдзел у акцыях пратэсту, на канале «жизнь-малина» распавяла пра сваё знаходжанне ў турме.

— Ці лічыш ты свае 42 дні ў турме нейкай персанальнай помстай ад улады, маўляў, дзяржаўны конкурс, які зрабіў цябе…

— Упэўненая ў гэтым. Не ведаю, каму гэта трэба. У прынцыпе не разумею, што там адбываецца. Кіруюся толькі агульнай інфармацыяй, але маё асабістае пачуццё — вядома, я ўпэўненая ў гэтым. Маўляў, мы табе тут далі ўсе — пуцёўку ў жыццё, а ты тут такая няўдзячная, выкаблучваешся.

Мне здаецца, што барацьба тых, хто мае ўладу, з такімі людзьмі, як я, якія не з'яўляюцца палітычнымі дзеячамі, не з'яўляюцца лідарамі меркаванняў, блогерамі або інфлюенсерамі — гэта прызнаць сваю слабасць. Змагацца з такімі людзьмі, як я, — гэта распісацца ў сваёй слабасці, мне так здаецца, — сказала Хіжынкова.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930