Знайсці
21.12.2020 / 09:58РусŁacБел

Знайшлося фота філосафа Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча)

Першае праграмнае філасофскае эсэ беларускага нацыянальнага руху называлася «Адвечным шляхам». Напісаў яго ў 1921 годзе 25-гадовы Ігнат Канчэўскі (псеўданім — Ігнат Абдзіраловіч). Праз паўтара года ён памёр, 26-гадовым. Яго эсэ застаецца актуальным, моладзь па-ранейшаму ім зачытваецца, гэта адзін з любімых твораў для аналізу ў студэнтаў. Рэдкае візіянерства!

«Беларусь — гэта граніца паміж Усходам і Захадам», — пісаў Канчэўскі.

Галоўнай мэтай народа Канчэўскі лічыў дзяржаўную незалежнасць. Адной з галоўных перашкод для раскрыцця людскога патэнцыялу лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу». Ягоныя фотаздымкі былі невядомыя.

І вось фота знайшлося!

Ігнат Канчэўскі ў 1915—1917 гадах вучыўся ў Маскоўскім ўніверсітэце, гэтае фота паходзіць з яго ўніверсітэцкай справы. Фота знайшоў расійскі гісторык Ігар Барынаў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930