Знайсці
15.04.2009 / 17:172РусŁacБел

Японец, ды не японец

Увага! Гэта не мульцяшкі‑ачмурашкі пра робатаў‑трансформераў ці псіхічная атака «Пакемонаў». Шчырую анімэшную першакрыніцу — фільмы Хаяа Міядзакі — паказваюць у Мінску.

Увага! Гэта не мульцяшкі‑ачмурашкі пра робатаў‑трансформераў ці псіхічная атака «Пакемонаў». Хай сабе японская мультыплікацыя, і стыль падобны: вялікія вочы галоўных герояў і крыху змушаная пантаміма, але ўсё ж перад вамі — шчырая анімэшная першакрыніца, фільмы Хаяа Міядзакі.

Мульцікі, шалёна папулярныя ў Японіі, але адкрытыя еўрапейскім светам адно ў 2002 г. падчас Берлінскага кінафестывалю пасля трыумфу стужкі «Знесеныя зданямі».

Мультстужка «Наш сусед Тотара». Ці то лесавік, ці то гіганцкі мыш Тотара бярэ дзвюх дзяўчатак у падарожжа па небе на катобусе (кот+аўтобус). Дзяўчаткі напярэдадні пасеялі жалуды і Тотара за лічаныя імгенні росціць з іх дуб‑гмах.

Нараніцу, прачнуўшыся ў ложку, дзяўчаткі бачаць, што гмаха няма, але ёсць парасткі маладых дубкоў, хаця іхні бацька ніякага лесавіка ў вочы не бачыў. Тотара — плод фантазіі дзяўчынак, якія адно смуткуюць па маці, якая знаходзіцца ў бальніцы, і таму прыдумалі для сябе казачнага героя, ці ўсё ж ён сапраўды прыходзіў уначы і потым панёс з сабой гігантычны дуб?

Аўтар фільму не дае адназначна адказу. Зразумела толькі адно — сваёй дваістасцю ў дачыненні да казачнага, паралельнага свету Міядзакі вельмі дакладна вызначае месца чароўнага ў нашым свеце, маючы пазіцыю, якую словамі вельмі ўдала выражае галоўная гераіня мульціка, пацешная дзяўчынка Мэй: «Сон, ды не сон!».

Японскае анімэ скіраванае на больш дарослую, чым дыснееўскія і саюзмульфільмаўскія стужкі, аўдыторыю. Прыйсці ў кіназалу, дзе адсоткаў 80 — дарослыя і глядзець мультстужкі дарослага, які не з’язджаючы на ўці‑пуці і цюхці‑мухці, распавядае праўдзіва чароўную казку, сплятаючы дзіўныя вузельчыкі кадраў і персанажаў так, што разумеюць усе — сталыя і малыя. А яшчэ стужкі Міядзакі — непасрэдны доступ да чужой, часам незразумелай, але такой чароўнай і прыцягальнай японскай культуры. Японія, ды не Японія!

Павал Касцюкевіч

***

Паказ фільмаў, які язык не паварочваецца назваць рэтраспектывай, адбываецца ў мінскім кінатэатры «Ракета» (Рабочы завулак, 3, праезд да ст.м. «Пралетарская»). Вось мультстужкі, на якія вы яшчэ паспееце:

«Нябесны замак Лапута» 17 красавіка, 19:00 (пра дзяўчынку, уладальніцу Лятаючага Камяня на якую палююць агенты ўраду і піраты, бо ён з’яляецца ключом да таямнічага вострава Лапута).

«Шэпт сэрца» 18 красавіка, 17:00, 19 красавіка, 19:00 (пра дзяўчынку, якая праз улюбёныя кнігі трапляе ў дзівосную краіну).

«Вядзьмарская служба дастаўкі» 18 красавіка, 19:00, 19 красавіка, 17:00 (пра вядзьмарку‑падлетка Кікі, якая, дапамагаючы людзям, адкрывае службу дастаўкі па небе).

«Наўсікая з Даліны Вятроў» 19 красавіка, 14:30 (пра прынцэсу Наўсікаю, якая кіруе адзінай ацалелай краінай на Зямлі пасля страшнай біялагічнай катастрофы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930