Знайсці
23.01.2020 / 09:455РусŁacБел

Кітайскія вайскоўцы блакавалі горад Ухань у сувязі з новым вірусам

Закрытыя вакзалы, аэрапорт і выезды з горада.

Колькасць захварэлых на новы тып каранавіруса ў розных правінцыях Кітая складае 571 чалавек, 95 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Раней паведамлялася пра 17 памерлых. Вірус распаўсюдзіўся ў 25 правінцыях і гарадах КНР.

У сераду кітайскія ўлады прынялі рашэнне часова спыніць працу грамадскага транспарту ва Ухані, каб прадухіліць далейшае распаўсюджванне інфекцыі.

Аўтобусы, метро, ​​паромы і транспарт, які займаецца перавозкамі пасажыраў на далёкія адлегласці, спынілі працу 23 студзеня ў 10 раніцы па мясцовым часе.

Для жыхароў горада будуць зачыненыя аэрапорт і чыгуначныя станцыі.

Ухань — гэта буйны і важны горад з транспартнымі і эканамічнымі сувязямі па ўсім свеце. З Уханя лётаюць прамыя авіярэйсы ў Лондан, Парыж, Дубай і многія іншыя гарады. У горадзе жыве 11 млн чалавек, больш чым ва ўсёй Беларусі. 

Улады Кітая параілі грамадзянам пазбягаць месцаў збору людзей і не ездзіць ва Ухань, а тым, хто ўжо знаходзіцца там, нікуды не выязджаць.

«Галоўнае — не ездзіце ва Ухань. А тых, хто там знаходзіцца, я заклікаю не пакідаць горад», — сказаў намеснік кіраўніка дзяржаўнага камітэта КНР па справах аховы здароўя Лі Бінь.

Крыніцай новага віруса, як лічаць улады, стаў рынак ва Ухані, дзе прадаваліся морапрадукты, птушкі, змеі, трусы ды іншыя жывёлы. Забарона на продаж жывой птушкі і жывёлы ўжо ўведзена, у найбуйнейшых транспартных вузлах горада ўзмоцнена работа сістэм вентыляцыі.

«Нам ужо вядома, што хвароба прыйшла з рынку, на якім ішоў незаконны гандаль дзікімі жывёламі. Магчыма, носьбітам віруса была жывёла, а затым ён перайшоў да чалавека», — кажа дырэктар Цэнтра па кантролі і прафілактыцы хвароб Гао Фу.

За мінулыя суткі ў свеце зарэгістраваны 131 новы выпадак заражэння і восем смяротных вынікаў. Усе памерлыя — у асноўным людзі, старэйшыя за 65 гадоў.

У Ганконгу зафіксаваны два выпадкі заражэння, па адным выпадку ў Макаа, Тайвані, ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, тры — у Тайландзе.

Пад медыцынскімі наглядам знаходзяцца 4928 чалавек, якія мелі цесны кантакт з хворымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031