Знайсці
31.12.2019 / 09:197РусŁacБел

У Кітаі распаўсюджваецца невядомая пнеўманія

Улады Ухані ў кітайскай правінцыі Хубэй паведамілі, што ў горадзе ўвесь час выяўляюць выпадкі захворвання на пнеўманію невядомага паходжання, піша ria.ru.

«У сувязі з няспынным выяўленнем выпадкаў запалення лёгкіх невядомага паходжання просім усе медыцынскія ўстановы весці статыстыку і адсочваць сітуацыю з хворымі і неадкладна паведамляць пра гэта»,— гаворыцца ў распаўсюджаным у панядзелак паведамленні гарадскога камітэта па ахове здароўя.

У ведамстве пацвердзілі мясцовым СМІ, што медыкі высвятляюць, да якога віду адносіцца захворванне, а хворым праводзіцца ізаляванае лячэнне.

У снежні было зафіксавана 27 выпадкаў віруснай пнеўманіі, сем чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Яшчэ двое пайшлі на папраўку і будуць выпісаныя ў найбліжэйшы час.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера