Знайсці
18.12.2019 / 09:45РусŁacБел

Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык

Фота з сайта sb.by

Абранне новага старшыні адбылося падчас XXIII з'езда Беларускага саюза мастакоў 17 снежня ў сталічным Палацы мастацтва, піша БелТА.

Глеб Отчык нарадзіўся ў 1983 годзе ў Гомелі. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «манументальна-дэкаратыўнае мастацтва».

З 2007 па 2010 год выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Цяпер выкладчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Яго творы знаходзяцца ў калекцыях гістарычных музеяў Турава і Мазыра, калекцыі жывапісу аддзела культуры Гомельскага выканаўчага камітэта і абласной бібліятэкі, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Нідэрландаў, Італіі, Венгрыі, Славакіі, Малдовы і Ірландыі.

З 2013 года старшынёй Беларускага саюза мастакоў з'яўляўся мастак Рыгор Сітніца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930