«Белавія» назвала цэны на білеты без багажа — будзе на 20-25% танней, чым з багажом
З 18 лістапада «Белавія» пераходзіць на структуру тарыфаў з рознымі наборамі паслуг. Тарыфаў усяго пяць: «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» и «Бізнэс».
Самае галоўнае для ашчадных падарожнікаў — на тарыфах «Прома» і «Лайт» можна будзе ехаць без багажа і, адпаведна, не пераплачваць яго.
Вось як зменяцца цэны за пералёт туды-назад па некаторых кірунках:
- Калінінград: з багажом — ад 115 еўра, без — ад 85 еўра.
- Прага: з багажом — ад 191 еўра, без — ад 166 еўра.
- Кіеў: з багажом — ад 139 еўра, без — ад 109 еўра.
Пры палёце без багажа атрымліваецца эканомія да 20-25%.
Пры гэтым «Белавія» павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг. Месца для багажу можна будзе дакупіць за 25 еўра.
0
0
0
0
0
0
Дзецям адмовілі ў грамадзянстве ЗША: у маці-адзіночкі ўзніклі праблемы праз суд, які быў шмат гадоў таму ў Беларусі
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Яшчэ ў адным топ-чэмпіянаце памерла інтрыга
 1
Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?
 14
Хто той смелы мужчына, які пластмасавай стойкай спыніў масавага забойцу ў Сіднэі? І вось як ён дзейнічаў
 2
Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам
 4
Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера