Знайсці
13.08.2019 / 15:497РусŁacБел

Дактары распавялі, колькі вады ў суткі трэба піць і чаго не хапае ў рацыёне беларусаў

Фота Надзеі Бужан

У рацыёне беларусаў не хапае кальцыю і вітаміну D, а ў жанчын фертыльнага ўзросту — жалеза, піша Tut.by.

— Практычна для ўсіх узроставых груп характэрна недастатковае ўтрыманне кальцыю ў рацыёне, паніжанае спажыванне вітаміну D і іншых вітамінаў. У жанчын фертыльнага ўзросту адзначаецца паніжанае ўтрыманне жалеза, — распавяла Ірына Кедрава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гігіены харчавання Навукова-практычнага цэнтра гігіены падчас анлайн-трансляцыі прэс-канферэнцыі з Нацыянальнага прэс-цэнтра.

Нагадаем, што звычайна з малочнымі прадуктамі чалавек у суткі атрымлівае 600—800 мг кальцыю, а для аднаўлення касцяной тканкі трэба 1000—1200 мг. Таму дактары рэкамендуюць дадаваць у штодзённы рацыён прэпараты кальцыю.

У Беларусі ёсць праблема дэфіцыту вітаміну D, бо ў нас на працягу года мала сонечных дзён. З прадуктамі, напрыклад з яйкамі, маслам, мясам, мы можам атрымаць у сярэднім 100 міжнародных адзінак гэтага вітаміну. У суткі трэба 600—1000 МЕ. Больш за ўсё гэтага вітаміну ў тлустай марской рыбе і печані траскі.

Галоўны пазаштатны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Марына Папова адзначыла, што беларусы сталі менш есці хлеба, бульбы і круп. Аднак, хацелася б, каб мы больш елі мяса, гародніны і садавіны.

— Яшчэ па-ранейшаму дастаткова вялікая колькасць насельніцтва краіны ўжывае соль, цукар, рафінаваныя вугляводы і гэтым адыходзіць ад прынцыпаў здаровага харчавання. Здаровае харчаванне — гэта не дыета, а харчаванне, якое індывідуальна для кожнага і яно спрыяе максімальнаму здароўю. Яно спрыяе таму, каб захворванні, нават у сілу спадчынных фактараў або набытыя, не прагрэсіравалі.

Дыетолаг звярнула ўвагу, што на працягу дня не трэба забываць аб рэжыме харчавання і фізічных нагрузках, пітным рэжыме: трэба піць вады ў разліку 30 мл на 1 кг вашай вагі.

— 40% беларусаў лічаць, што не вядуць здаровы лад жыцця ў плане харчавання ў тым ліку. Асноўная прычына не недахоп сродкаў і ведаў, а адсутнасць настойлівасці і ўпартасці, — кажа яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930