Знайсці
13.07.2019 / 12:4210РусŁacБел

Гіпотэза: праз 30 гадоў клімат у Мінску будзе падобны да сённяшняга ў Сафіі

Атрымліваецца, будзе вельмі цёплы сакавік і кастрычнік.

Да 2050 года клімат у Мінску будзе нагадваць сённяшнюю Сафію: сярэднегадавая тэмпература вырасце на 2,8 градуса, а самы цёплы месяц у годзе стане на 5,7 градуса цяплейшы.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага даследчым цэнтрам Crowther Lab з Тэхналагічнага ўніверсітэта Цюрыха.

Тыповае надвор'е ў Лондане будзе падобнае на сучасную Барселону, Стакгольм — на Будапешт, Рыга — на Вену, Вільня — на Прышціну, а Кіеў наогул на сталіцу Аўстраліі Канберу.

Сёння, напрыклад, у Сафіі да +25, а пад канец наступнага тыдня будзе да +29.

У цэлым большасць з 520 уключаных у даследаванне гарадоў з пункту гледжання клімату «зрушацца» прыкладна на 1000 км у бок экватара. У многіх гарадах гэта запатрабуе рэзкіх змяненняў у інфраструктуры (напрыклад, з забеспячэннем пітной вадой) і можа негатыўна паўплываць на здароўе насельніцтва. Асабліва драматычныя змены могуць чакаць гарады ў Цэнтральнай Еўропе — у прыватнасці, Вену і Любляну — там самы цёплы месяц у годзе пацяплее яшчэ на на 7-8 градусаў.

Пабудаваныя на аснове цяперашніх дадзеных (з улікам ападкаў і сезоннасці) мадэлі прадказваюць, што сярэдняя тэмпература ў свеце можа вырасці на 2,4 градуса, а Еўропа стане цяплейшай на 2,5 градусаў. Зімы ў Еўропе будуць цяплейшыя на 4,7 градуса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930