Знайсці
01.07.2019 / 12:1714РусŁacБел

«Нязручнага» дацэнта Пляхімовіча звольнілі з БДУ. Цяпер ён напісаў заяву ў міліцыю на кіраўніцтва юрфака

З 1 ліпеня выкладчык юрфака БДУ Іван Пляхімовіч афіцыйна стаў беспрацоўным.

«Быў выдадзены загад рэктара — звольніць у сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнай дамовы. Новую дамову не прапанавалі заключыць, бо мяне не абралі па конкурсе на пасаду дацэнта, якую я раней займаў, — патлумачыў «Нашай Ніве» Іван Пляхімовіч. — Дзе канкрэтна буду працаваць, яшчэ не ведаю. Пакуль што варыянтаў няма, трэба шукаць».

Раней Іван Пляхімовіч распавёў «Нашай Ніве» гісторыю, як загадчык кафедры Рыгор Васілевіч падрабіў ведамасць дзеля «блатнога» студэнта. Па словах Пляхімовіча, Рыгор Васілевіч адмыслова разліў каву на ведамасць з адзнакамі, а пасля пераправіў патрэбнаму студэнту адмоўную адзнаку на станоўчую.

У адказ у БДУ выпусцілі заяву, прысвечаную Пляхімовічу. Маўляў, той парушаў правы студэнтаў, і навучэнцы пастаянна прасілі яго замяніць іншым выкладчыкам.

Пасля таго, як дэталі гісторыі пра Рыгора Васілевіча і ведамасць трапілі ў СМІ, Іван Пляхімовіч пайшоў у міліцыю.

«Я падаў заяву ў міліцыю пра падробку ведамасці і аб неабходнасці раследавання дзеянняў з прыкметамі злачынства, фігурантамі якіх з’яўляюцца мае — ужо былыя — кіраўнікі, — расказаў Пляхімовіч. — Цяпер ідзе праверка. Па заканадаўстве тэрмін праверкі 10 дзён, але міліцыянты паведамілі, што тэрмін, хутчэй за ўсё, будзе працягнуты, бо супрацоўнікі былі задзейнічаныя ў мерапрыемствах, звязаных з Еўрапейскімі гульнямі».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031