Знайсці
28.06.2019 / 12:317РусŁacБел

Будзьце асцярожныя! У пакеты Е-дастаўкі кладуць сухі лёд, тэмпература якога мінус 79 градусаў

Карыстальнік фэйсбука Павел Бераснеў звярнуў увагу на тое, што разам з замарожанымі прадуктамі яму даставілі сухі лёд.

«Там капец што напісана: мінус 79 градусаў, у рукі не браць (а то імгненныя апёкі), на сталешніцы не класці і г.д. І хоць бы папярэдзілі, а то я прыйшоў, кінуў неразабраныя пакеты на падлогу на кухні, а там дзеці, коцікі… Добра, што ніхто не паспеў улезці», — піша Павел Бераснеў.

У службе дастаўкі патлумачылі «Нашай Ніве», што гэта не навінка і што пакеты з сухім лёдам дастаўляюцца разам з замарожанымі прадуктамі ўжо працяглы час.

«У таварным чэку ўся інфармацыя пра лёд напісаная. Лепш за ўсё яго аддаць назад кур’еру. Калі ж вы забыліся пра гэта, то лепш асцярожна вынесці яго на двор. Раствараць яго ў кватэры непажадана — можа ўзнікнуць дымавая заслона», — адказалі ў службе дастаўкі.

Пры гэтым у Е-дастаўцы паабяцалі, што звернуць увагу кур’ераў на тое, каб тыя адразу папярэджвалі, што ў пакеце з замарожанымі прадуктамі знаходзіцца сухі лёд.

Сухі лёд — гэта цвёрды дыяксід вугляроду, CO2. Пры атмасферным ціску тэмпература сухога лёду -79° C, пры нагрэве ён адразу пераходзіць з цвёрдага стану ў газападобны. Сухі лёд не мае смаку і паху, пры выпарэнні не пакідае слядоў, стэрыльны прадукт, не атрутны. Пры карыстанні сухім ільдом неабходна выконваць меры бяспекі. Пры працы з ім трэба карыстацца пальчаткамі. Надзвычай нізкая тэмпература прадукту пры кантакце са скурай можа справакаваць сур'ёзныя апёкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930