Знайсці
04.05.2019 / 15:543РусŁacБел

3G-сетка velcom | A1 атрымала чацвёртую частату — гэта значыць, што ўсё будзе лётаць хутчэй

Базавыя станцыі velcom | A1 атрымалі дадатковую апорную радыёчастату ў дыяпазоне 2100 МГц. Гэта дазволіць правайдару значна палепшыць прапускную здольнасць сваёй 3G-сеткі і павялічыць яе ёмістасць больш чым на 30%.

velcom | A1 стаў першым беларускім правайдарам, які пачаў праводзіць падобную мадэрнізацыю сваёй сеткі. Больш за 650 базавых станцый Гомеля, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Навагрудка, Асіповічаў і Мінска абсталявалі чацвёртай апорнай радыёчастатой у дыяпазоне 2100 МГц.

На днях дадатковая радыёчастата з'явіцца на базавых станцыях у раённых гарадах Брэстчыны (Пінск, Лунінец), Гомельшчыны (Рэчыцы, Жлобін, Рагачоў, Светлагорск) і Міншчыны (Жодзіна, Барысаў, Слуцк, Салігорск, Маладзечна). Завершыцца маштабная мадэрнізацыя ўключэннем чацвёртай апорнай яшчэ на 600 базавых станцыях у Мінску і Мінскім раёне.

Запуск дадатковай апорнай радыёчастаты дазволіць павялічыць ёмістасць 3G-сеткі velcom | A1 больш чым на 30%. Гэта азначае, што паслугі высакахуткаснай перадачы дадзеных стануць яшчэ лепшымі, а абаненты velcom | A1 змогуць яшчэ больш камфортна карыстацца інтэрнэтам і мабільнай сувяззю нават у месцах генерацыі найбольшага аб'ёму інтэрнэт-трафіку.

«Мадэрнізацыя дазволіць кампаніі velcom | A1 гарантаваць неабходную якасць і хуткасць перадачы дадзеных па ўсёй краіне нават ва ўмовах падвышанай нагрузкі на сетку. Набліжаюцца II Еўрапейскія гульні і чаканы ў сувязі з гэтай падзеяй наплыў гасцей, заўзятараў і турыстаў стане выдатнай праверкай надзейнасці нашай 3G-сеткі і яе новых магчымасцяў», — адзначыў начальнік упраўлення планавання сеткі velcom | A1 Сяргей Барамыкін.

3G-сетка velcom | A1 складаецца больш чым з 3850 базавых станцый і забяспечвае надзейную сувязь больш чым на 97% тэрыторыі краіны. Кампанія надае вялікую ўвагу якасці сувязі. Для гэтага праводзіцца частотнае планаванне, пастаянны маніторынг якасці сеткі і своечасовая мадэрнізацыя. Усе працы выконваюць высокакваліфікаваныя спецыялісты velcom | A1, якія прайшлі стажыроўкі ў вядучых еўрапейскіх кампаніях.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера