Знайсці
22.02.2019 / 11:2213РусŁacБел

Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова

Міністэрства абароны Беларусі пракаментавала дыялог прэс-сакратара ведамства Уладзіміра Макарава і карэспандэнта «Нашай Нівы» Арцёма Гарбацэвіча.

«Скажыце мне як члену Беларускага саюза журналістаў: чаму вы ў войску не служылі, а? … Няўжо вы саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? У нас выконваецца заканадаўства да літары, мы не амерыканцы, у нас няма ніякіх дыскрымінацый. А, спадар Гарбацэвіч?» — заявіў Макараў замест таго, каб адказаць на пытанні карэспандэнта.

Прэс-сакратар Мінабароны — журналісту: Чаму вы ў войску не служылі? Саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? АЎДЫЯ

«Вывучэнне поўнай стэнаграмы размовы паказвае, што У. М. Макараў як службовая асоба даў вычарпальныя адказы на пастаўленыя журналістам пытанні.

У прыватнасці, рэкамендавана карыстацца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама заяўлена, што ваеннае ведамства не каментуе чуткі.

Разам з тым абодва, і начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства абароны У. М. Макараў і журналіст выдання «Наша Ніва» Арцём Гарбацэвіч, павялі сябе не зусім карэктна з пункту гледжання нормаў прафесійнай этыкі.

3 У.М. Макаравым праведзена размова»,

— гаворыцца ў адказе ведамства, падпісаным памочнікам міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанідам Касінскім.

***

Начальнікам упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны працуе 63-гадовы палкоўнік Уладзімір Макараў. Ён нарадзіўся ў расійскім Чалябінску, скончыў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча, а пасля Гуманітарную акадэмію ўзброеных сіл Расіі. Быў зампалітам у Беларусі і на Кубе.

Задача Макарава тэхнічная — прадастаўляць у СМІ звесткі, датычныя Міністэрства абароны. Аднак часам ён бярэ ініцыятыву на сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930