Знайсці
18.09.2017 / 20:581РусŁacБел

Навукоўцы стварылі пластыр, які дапамагае знішчаць тлушч на тым месцы, куды яго прыляпіць

Навукоўцы распрацавалі пластыр, які спальвае тлушч. Пакуль што вынаходнікі пратэставалі яго толькі на мышах, але яны спадзяюцца, што аднойчы ён дапаможа многім людзям вырашыць праблемы са здароўем. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе ACS Nano.

Columbia University Medical Center

На невялікім фрагменце клейкай стужкі размешчана мноства мікраіголак, дзякуючы якім наначасціцы прэпарата пранікаюць у арганізм і спрыяюць ператварэнню белых тлушчавых клетак у бурыя, якія потым расшчапляюцца, удзельнічаючы ў тэрмагенэзе — выдзяленні цяпла.

У апошнія гады былі распрацаваныя розныя прэпараты, якія спрыяюць пераўтварэнню белага тлушчу ў буры, але ўсе яны былі ў форме таблетак ці ін'екцый і валодалі пабочнымі эфектамі: засмучэннем страўніка, павышэннем ломкасці костак або павелічэннем масы цела. Форма ж пластыру з мікраіголкамі дазволіла вырашыць гэтую праблему.

Пластыр трэба прыклеіць да той вобласці, у якой патрабуецца пераўтварыць белыя тлушчавыя клеткі ў бурыя, і прэпарат будзе дастаўлены проста да тлушчавай тканкі.

Навукоўцы пратэставалі пластыр на мышах з атлусценнем, выкарыстоўваючы яго раз на тры дні на працягу чатырох тыдняў. На адзін бок мышы яны прыклейвалі пластыр з прэпаратам, на другой — без. Па выніках эксперыменту на тым баку, дзе знаходзіўся пластыр з прэпаратам, колькасць тлушчу зменшылася на 20%. 

Тэсты на людзях пакуль не праводзіліся, але даследчыкі спадзяюцца, што іх вынаходніцтва з часам дазволіць змагацца з такімі праблемамі, як атлусценне і дыябет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930