Знайсці
21.02.2017 / 16:3023РусŁacБел

Дыягназ хлопца з бензапілой — шызоідны разлад асобы

Фота Сяргея Гудзіліна.

На судзе над Уладзіславам Казакевічам агучылі яго дыягназ — шызоідны разлад асобы і ўмерана дэпрэсіўны эпізод.

Яго агучыў сведка Яўген Ласы — доктар, які адзін раз кансультаваў падсуднага як пацыента «Навінак». Ён сказаў: з боку Казакевіча былі «суіцыдальныя дзеянні».

«Нібыта быў канфлікт у школе, быў момант крызісу, нібыта ён штосьці падпаліў. На жаль, усяго не памятаю, такіх кансультацыяў у мяне шмат», — сказаў Яўген Ласы.

Дыягназ, з якім Уладзіслаў Казакевіч быў у «Навінках», — умерана дэпрэсіўны эпізод і шызоідны разлад асобы. Доктар узгадаў, што пацыент два разы рабіў спробу суіцыду.

Яўген Ласы патлумачыў, што дыягназ «шызоідны разлад асобы» ўключае ў сябе «ў тым ліку схільнасць да нестандартных учынкаў, незвычайныя ідэі, фантазіі, паводзіны». Ён таксама адзначыў, што адзінота можа спрыяць развіццю гэтага захворвання і што яно на ўсё жыццё.

«Такі чалавек можа адрозніваць рэальнасць ад сваіх фантазій, але ў яго можа быць схільнасць да містыкі, сваёй выключнасці, і яго гэта можа захапіць. Тут шмат залежыць ад пэўнага чалавека», — сказаў Ласы, дадаўшы, што шызоідны разлад асобы ўплывае на здольнасьць спачуваць іншым людзям.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031