Знайсці
20.01.2017 / 10:0224РусŁacБел

Міністэрства адукацыі забараніла бацькоўскім камітэтам збіраць грошы

Бацькоўскім камітэтам афіцыйна забаранілі збіраць грошы ў школах і дзіцячых садках, гаворыцца ў пастанове Міністэрства адукацыі № 126, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі: зараз усе сродкі на патрэбы школы будуць збіраць апякунскія рады. Пры гэтым ўдакладнілі: у бацькоўскіх камітэтаў афіцыйна ніколі не было гэтага права.

— У пастанове, якая ўжо апублікавана на нацыянальным прававым партале, унесены некаторыя змены. Насамрэч бацькоўскім камітэтам ніколі і не дазвалялася збіраць грошы з бацькоў, бо занадта шмат пытанняў з-за гэтага ўзнікае. Зараз гэтым будзе займацца апякунская рада, — растлумачылі TUT.BY у міністэрстве адукацыі.

У ведамстве адзначылі, што бацькі не павінны аддаваць наяўныя грошы ў рукі апякунскай рады, усе сродкі павінны пералічваць на рахунак школы або гімназіі. У дакуменце гаворыцца:

«Грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне апякунскай рады, фармуюцца з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы рахунак) па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскай рады, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці)».

Змены ўступаюць у сілу з 20 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930