Знайсці
20.10.2016 / 10:5610РусŁacБел

Беларускамоўная песня трапіла ў эфір расійскага тэлеканала

Выпадак унікальны. Вядучы музычны канал Russian MusicBox узяў у ратацыю кліп сьпевака Рэя на песьню «Бывай.by».

Сьпявак Рэй, у адрозьненьні ад большасьці беларускіх артыстаў, якія прыяжджаюць працаваць у Маскву, на беларускую тэматыку не забыўся. На адным з тэлеэтэраў ён апрануў майку з нацыянальным арнамэнтам, а таксама запісаў беларускамоўны сынгл, на які і быў зьняты кліп. У інтэрвію Tuzin.fm Рэй сказаў, што з дапамогай гэтага відэа хоча пазнаёміць замежных слухачоў зь беларускай мовай і сымболікай.

У гісторыі тэлеканала Russian MusicBox гэта першы выпадак, калі ў этэры паказаны ролік на беларускай мове. Ды і наогул наша мова ў расейскай мэдыя-прасторы зьява досыць рэдкая. Па зьвестках маскоўскай студыі «Союз», якая мае кантракт з Рэем, кліп на песьню «Бывай.by» на сёньня адзінае музычнае відэа на беларускай мове, якое ратуецца на тэрыторыі краінаў СНД.

Рэй працягвае працаваць у гэтым кірунку. Нядаўна ён прадставіў лірык-відэа да ўласнага кавэру на «Калыханку», які ўхваліў аўтар музыкі Дзьмітры Яўтуховіч.

У кастрычніку беларускі артыст справіў 29-годзьдзе ды скончыў гастрольны тур па 16 расейскіх гарадах. 17 лістапада ён возьме ўдзел у музычнай прэміі Russian MusicBox у якасьці запрошанага госьця.

tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031