Знайсці
25.02.2016 / 16:0728РусŁacБел

У Беларусі з’явіўся першы даляравы мільярдэр

Стваральнік анлайн-гульні World of Tanks Віктар Кіслы папоўніў спіс мільярдэраў, піша Bloomberg. Заснавальнік гульні каментаваць падлікі агенцтва адмовіўся, запэўніўшы, што вядзе сціплы лад жыцця.

mirtankov.su

Маёмасць 39-гадовага Віктара Кіслага, заснавальніка гульні World of Tanks, перавысіла $1 млрд, піша Bloomberg са спасылкай на ўласны індэкс мільярдэраў (Bloomberg Billionaires Index). Агульны кошт кампаніі Wargaming, па ацэнцы агенцтва, складае каля $1,5 млрд.

Сам Кіслы падлікі складальнікаў Bloomberg Billionaires Index каментаваць адмовіўся, запэўніўшы, што ніколі не спрабаваў лічыць уласныя грошы, а лад жыцця вядзе «вельмі сціплы». У размове з карэспандэнтам Bloomberg заснавальнік кампаніі, у гульнявых праектах якой зарэгістравана больш за 100 млн чалавек, запэўніў, што Wargaming не мае намеру спыняцца на дасягнутым.

«Мы павінны стварыць канвеер па вытворчасці якасных гульняў. Наша кампанія мае намер асвойваць усё вялікія рынкі. Калі з'явіцца мільярд мікрахвалевак з джойсцікамі, на якіх можна будзе гуляць у гульні, мы створым праграмы і для іх», — адзначыў Кіслы.

Паводле ацэнак Bloomberg, агульны даход Wargaming ў 2015 годзе склаў каля $590 млн.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра самага паспяховага бізнэсоўца Беларусі Віктара Кіслага

Bloomberg

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031