Знайсці
22.04.2015 / 16:555РусŁacБел

Беларускі інструктар «Азова»: Палітыка ўрада Беларусі спрыяе разбэшчванню і атупленню

Афіцыйны канал палка «Азоў» апублікаваў невялікае інтэрв’ю з беларускімі інструктарамі, задзейнічанымі ў палку. На відэа двое хлопцаў з закрытымі тварамі расказваюць аб тым, чым яны займаюцца ў «Азове» і што прывяло іх да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва Украіне.

Абодва хлопцы з Мінску, распавядаюць, што да пераезду ва Украіну займаліся прапагандай здаровага ладу жыцця сярод беларусаў, але ва ўладаў падтрымкі не знайшлі.

«У нашай краіне я быў у коле людзей, якія стараліся ўсялякім чынам прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод моладзі. У нашай краіне ўсе добрыя пачынанні душацца ўрадам. Яго палітыка спрыяе хутчэй нацыянальнаму разбэшчванню і атупленню. І таму я паехаў ва Украіну, бо пабачыў магчымасць рабіць добрыя справы», — расказвае хлопец з пазыўным Псіхолаг.

Другі беларус з пазыўным Кіт, відаць, з’яўляецца сябрам Псіхолага: «Вёў звычайнае юнацкае жыццё. Мы з сябрамі стараліся агітаваць моладзь за здаровы лад жыцця. Хацелі, каб моладзь, гледзячы на нас, разумела, што можна весяліцца без усялякага алкаголю, наркотыкаў, курэння. Па адукацыі я звычайны слесар. Зусім не шкадую, што з’ехаў са сваёй краіны. Шкада толькі, што, хутчэй за ўсё, для мяне будзе вельмі праблематычна пабачыць сваіх родных».

Зміцер Міцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930