Знайсці
18.03.2015 / 19:242РусŁacБел

Чаму дзяцей трэба займаць хатняй працай

82% апытаных амерыканцаў дапамагалі бацькам у хатніх справах, але толькі 28% займаюць хатнімі справамі сваіх дзяцей. Не трэба так.

Фота: parentdish.ca

«Бацькі сёння хочуць, каб дзеці трацілі час на тое, што прынясе ім поспех у жыцці, але іранічна, што мы перасталі рабіць адну рэч, якая насамрэч паказала сябе як чыннік поспеху — хатнюю работу», — распавядае псіхолаг Рычард Рэндэ на старонках The Wall Street Journal.

Згодна з даследаваннямі, праца па доме ў раннім узросце дапамагае выпрацаваць у дзяцей пачуццё адказнасці, працавітасць і ўпэўненасць у сабе.

У 2002 годзе прафесар Росман з Універсітэту Мінесоты, ЗША, апублікаваў даследаванне, у якім узялі ўдзел 84 дзіцяці, за якімі вяліся назіранні ад ўзросту ў 10 гадоў да іх станаўлення дарослымі. Тыя, каму ў 3-4 гады давалі работу па доме, мелі лепшыя адносіны з сям’ёй і сябрамі, мелі акадэмічныя поспехі і больш удалыя кар’еры.

У 2014 годзе псіхолаг Рычард Вайсбурд з Гарварду апублікаваў даследаванне, у якім узялі ўдзел ужо 10 тысяч чалавек. Псіхолаг папрасіў дзяцей адказаць, што для іх важней: уласныя дасягненні, шчасце ці клопат аб іншых — больш за 80% абралі не клопат. Але даследаванне паказала, што якраз клопат аб іншых прыносіць больш шчасця, чым уласныя дасягненні.

«Мяккасць у патрабаваннях адносна хатняй працы, калі яна спаборнічае з навучаннем, прымушае дзяцей думаць, што адзнакі і дасягненні важнейшыя за клопат пра іншых», — кажа псіхолаг Мадлін Левайн, аўтар кнігі «Вучыце сваіх дзяцей добра». Яна падкрэслівае: тое, што цяпер здаецца драбязой, стане моцным перакананнем пазней.

Аўтар дае некалькі парад бацькам:

  • Фармулюйце просьбы так, каб дзеці былі матываваныя самой ідэяй дапамагаць блізкім.
  • Напішыце расклад хатніх абавязкаў.
  • Ператварыце дапамогу па дому ў гульню.
  • Не матывуйце дзяцей узнагародамі, асабліва грашыма.
  • Давайце заданні, што тычацца не клопатаў пра сябе (пранне ўласнай бялізны), а клопатаў пра ўсіх (дапамога ў пранні ўсёй бялізны).
  • Не кажыце «займіся сваімі абавязкамі». Лепей — «давай займемся нашымі справамі».
  • Не ператварайце хатнія справы ў пакаранне.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера