Знайсці
22.12.2014 / 15:321РусŁacБел

Беларускія навукоўцы распрацавалі сапфіравае шкло для LG

Навуковая лабараторыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Скарыны прапанавала LG танны варыянт атрымання сапфіравага шкла для смартфонаў, перадае TUT.BY.

Універсітэт ужо падпісаў кантракт на супрацоўніцтва з LG. Калі якасць тэставай партыі задаволіць LG, можна чакаць кантрактаў на масавую вытворчасць шкла.

Новы спосаб атрымання сапфіравага шкла дазваляе пазбегнуць стадыі плаўлення, што робіць працэс танней без страты якасці.

У верасні 2014 года Дзярэкамітэт па навуцы і тэхналогіях паведаміў аб заключэнні паўсотні кантрактаў на суму больш за 2 млн даляраў у межах беларуска-карэйскага супрацоўніцтва.

***

Сапфіравае шкло можа замяніць у смартфонах звыклае сёння калёнае шкло (найбольш вядомае шкло Gorilla Glass кампаніі Corning). Перад выхадам iPhone 6 хадзілі чуткі аб тым, што менавіта ў новым смартфоне Apple з’явіцца сапфіравае шкло. Але на снежань 2014 года на рынку ёсць менш за дзясятак не самых распаўсюджаных смартфонаў з такім шклом.

Сённяшняе сапфіравае шкло (не беларускай вытворчасці) на 25% больш устойлівае да драпін у параўнанні з Gorilla Glass. Але пры падзенні яно б’ецца значна хутчэй.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера