Знайсці
29.01.2013 / 13:305РусŁacБел

Чалавек, які разганяў Плошчу-2006, узначаліў службу бяспекі Банка развіцця

Былы намеснік начальніка мінскага ГУУС, які ўдзельнічаў у разгонах акцый апазіцыі, знайшоў новую працу.

Пра гэта стала вядома ўчора. Журналісты заўважылі Аляксандра Найдзенку на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дзейнасці Банка развіцця.
Нагадаем, 29 мая мінулага года генерал-маёр міліцыі быў вызвалены ад пасады начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама.

Да прызначэння ў Віцебск Найдзенка займаў пасаду намесніка начальніка ГУУС Мінска — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і правапарадку. Асабіста кіраваў разгонам акцый апазіцыі.

Менавіта пад кіраўніцтвам Найдзенкі на працягу некалькіх хвілін быў ліквідаваны намётавы лагер, які трое сутак прастаяў на Кастрычніцкай плошчы вясной 2006 года. І пад яго ж кіраўніцтвам 25 сакавіка 2006 г. было жорстка разагнана шэсце на чале з Аляксандрам Казуліным.

Хартыя'97

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера